У Літве падтрымліваюць беларусаў паштовымі штампамі
Супрацоўнікі пошты Літвы, калі бачаць, што пісьмы ў Літву прыходзяць з Беларусі ці беларусам, выяўляюць сваю салідарнасць. Паштовыя штампы яны ставяць не на маркі, а на словы “Жыве Беларусь!”.
Адзін з такіх канвертаў на Радыё Рацыя прыслала беларуска, якая жыве ў Вільні. Ёй сяброўка з Кіпра даслала паштоўку. І здзівілася, бо штамп быў пастаўлены менавіта на словах „Жыве Беларусь” і маленькім намаляваным сэрцы.
Беларускае Радыё Рацыя
