У Літве пашыраць колькасць памежнікаў праз пагрозы з Беларусі
16 гадоў таму

Цягам двух гадоў Дзяржаўная памежная служба Літвы павінна папоўніцца новымі афіцэрамі, якія будуць ахоўваць мяжу з Беларуссю. Агульная колькасць дадатковых афіцэраў праз два гады складзе каля 450 чалавек.
Новыя афіцэры перад пачаткам службы павінны прайсці трохмесячны ўводны курс.
Такая мера завязаная з тым, што з беларускай тэрыторыі ў Літву штодня намагаюцца пранікнуць мігранты. Больш чым за два гады літоўскія памежнікі не пусцілі ў краіну 21,5 тысячы мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Некаторыя спрабавалі перасекчы мяжу не аднойчы.
Беларускае Радыё Рацыя
