У Літве перахапілі дрон з беларускімі цыгарэтамі
Літоўскія памежнікі прымусова прызямлілі дрон, які прыляцеў з Беларусі і перавозіў цыгарэты. Увечары панядзелка памежнікі зафіксавалі, як каля вёскі Прудзеліс Шалчынінскайскага раёна ў паветраную прастору Літвы на нізкай вышыні ўвайшоў невядомы аб’ект.
Памежнікі перахапілі кантроль над апаратам і прымусова прызямлілі яго ў двух кіламетрах ад беларускай граніцы. Дрон аказаўся самаробным. Да яго была прымацаваная ўпакоўка, у якой знаходзілася 758 пачак цыгарэт Minsk Capital.
Аператара беспілотніка знайсці не змаглі, – паведаміла Служба аховы дзяржаўнай граніцы Літвы.
Фота: kauno.diena.lt