У Літве прагназуюць, што тысячы беларусаў звернуцца па пашпарт іншаземца




Эвеліна Гудзінскайце, фота DELFI / ANDRIUS UFARTAS

У Літве прагназуюць, што тысячы беларусаў звернуцца па пашпарт іншаземца ў Дэпартамент міграцыі пасля ўказу Лукашэнкі. Пашпарт іншаземца выдаюць толькі тым беларусам, якія жывуць у Літве і ня могуць вярнуцца ў Беларусь з гуманітарных або палітычных прычын. Дырэктар Дэпартамента міграцыі Літвы Эвеліна Гудзінскайце адзначыла, што калі раней Літва выдавала некалькі дзясяткаў такіх пашпартоў на год, то цяпер іх будзе нашмат больш.

Указ Аляксандра Лукашэнкі, паводле якога беларусы больш ня могуць абмяняць і атрымаць пашпарт у дыпламатычных прадстаўніцтвах за мяжой, пачаў дзеіць з сёмага верасня. Пашпарты іншаземца, якія цяпер выдаюць у Польшчы і Літве, з’яўляюцца дакументамі, з якімі можна падарожнічаць, але гэта не дакументы, якія пацвярджаюць асобу.