У Літве ў намётавым лагеры для мігрантаў у Руднінкаі пачаліся беспарадкі



У намётавым лагеры для мігрантаў у Руднінкаі пачаліся беспарадкі. Як паведамляе Delfi, мігранты ўзбунтаваліся з-за змоклых намётаў і спрабавалі збегчы. Каб іх супакоіць, на месца прыехалі паліцэйскія.

Літоўская паліцыя ўжыла слезацечны газ і шлангі з вадою, каб заспакоіць мужчын.

Паток нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Літву працягвае расці і ўжо дасягнуў амаль 4000 чалавек. За апошнія суткі мяжу перайшлі 289 чалавек — гэта новы рэкорд.

Паводле літоўскіх улад, у Гародні на магчымасць перайсці праз мяжу ў Літву чакае нават дзве тысячы мігрантаў. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Відас Мачайціс.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: delfi.lt