У Літве ўшанавалі ахвяраў сталінскіх дэпартацый



У Літве прыгадваюць 80-годдзе першай масавай савецка-сталінскай дэпартацыі ў Сібір. 12 чэрвеня ў памятным мерапрыемстве, якое арганізавала „Брацтва высланых да мора Лапцевых”, узялі ўдзел два былых прэзідэнта Літвы – Вітаўтас Ландсбергіс і Даля Грыбаўскайце. Пра гэта паведамляе партал Delfi.

фота ELTA

Акцыя памяці праходзіла ў Румшышкісе, што пад Каўнасам. Там створаны музей народнага побыту. 

Прынятая ў Літве лічба забітых, зняволеных і высланых савецкімі ўладамі з 1940 па 1954 год – 300 тысяч чалавек. У гэтую колькасць уваходзяць больш 20 тысяч расстраляных і адпраўленых у канцлагеры ўдзельнікаў антыкамуністычнага партызанскага руху, які быў з 1944 года да другой паловы 1950-ых гадоў. Традыцыйна іх называюць „ляснымі братамі”.

Цэнтральнай падзеяй сустрэчы стала адкрыццё дзвюх драўляных скульптур, якія стварыў разбяр Рымантас Зінкявічус. Яны завяршаюць серыю скуьптур, якія прысвечаны ахвярам дэпартацый і ўсталяваны ў музеі. Скульптуры – драўляныя стэлы – выяўляюць сцэны дэпартацый і цяжкага побыту ссыльных.

Беларускае Радыё Рацыя паводле Delfi.ru i www.dw.com