У Літве ўжо 649 выпадкаў заражэння каронавірусам
На раніцу чацвярга ў Літве пацверджана 649 выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй, пра гэта паведаміла Міністэрства здароўя гэтай краіны.
Паводле звестак на 7 гадзін раніцы праверана 15 635 пробаў на каронавірус. У сераду праверана 2 444 пробаў, пацверджана 68 новых выпадкаў.
На сёння ад каронавірусу ў Літве памерлі 8 чалавек, вылечаны 7 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
фота Shutterstock