У Літве затрымалі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт на 1,5 млн еўра
Кантрабандныя беларускія цыгарэты амаль на 1,5 млн еўра выявілі літоўскія мытнікі сярод піламатэрыялаў. Нелегальную партыю беларускіх цыгарэт выявілі літоўскія мытнікі ў пункце пропуску „Райгардас” у адным з грузавікоў, якія рухаліся з Беларусі, паведамляе прэс-служба літоўскай мытні.
Беларуская фура везла, як было пазначана ў дакументах, партыю піламатэрыялаў. Паколькі драўніна – адно з самых распаўсюджаных хованак для кантрабанды, было вырашана дэталёва агледзець груз. Падазрэнні пацвердзіліся: у грузе быў знойдзены тайнік з цыгарэтамі.
– Па папярэдніх дадзеных ўжо выяўлена больш за 400 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт «Minsk Superslims» і «NZ Gold Superslims», кошт якіх з улікам падаткаў складае каля 1,43 мільёна еўра, – распавялі ў літоўскай мытні.