У Літве знайшлі прытулак больш за 40 тысяч беларусаў
У Літве ў апошнія гады вырасла колькасць замежнікаў, якія пражываюць у краіне.
На пачатак 2022 года часовыя віды на жыхарства і нацыянальныя візы мелі 100 200 замежных грамадзян, паведамляе Delfi са спасылкай на прадстаўніка Дэпартамента міграцыі Ёліту Гістаўтайце. У мінулым годзе права на жыхарства атрымалі 51,8 тыс. чалавек, а нацыянальныя візы — 47,8 тыс. чалавек.
Найбольш часовых дазволаў на жыхарства выдалі беларусам (20 500) і ўкраінцам (19 600). Яшчэ 3600 дазволаў атрымалі грамадзяне Расеі. Па нацыянальных візах таксама лідзіруюць беларусы. Яны атрымалі 21, 3 тыс. дакументаў, далей ідуць украінцы (12, 1 тыс.) і расейцы (2, 8 тыс.)