У Літве знаходзіцца амаль 49 тысяч беларусаў



Цяпер у Літве знаходзіцца амаль 49 тысяч беларусаў. І гэта другая па велічыні група замежнікаў у краіне. На першым месцы ўкраінцы, іх амаль 9 з паловай тысяч чалавек. На трэцім — расейцы амаль 16 тысяч.

Як адзначае Delfi, больш за палову грамадзян Расеі жывуць у Літве ўжо дзясяткі гадоў. 2/3 украінцаў прыехалі пасля пачатку расейскай агрэсіі.

Беларусы масава пачалі прыязджаць пасля пачатку рэпрэсій на радзіме ў 2020-м годзе.

Нядаўна праводзілася апытанне, паводле якога 86% з’ехалі з Беларусі па палітычных прычынах (сярод палітуцекачоў былі і агенты КДБ). У канцы мінулага года ў Літве налічвалася больш за 189 тысяч замежнікаў. Гэта амаль 7% ад усіх жыхароў краіны. Найвышэйшы паказчык за ўсе гады яе незалежнасці.