У Літве зноў перахапілі беларускія цыгарэты — на 2,3 млн еўра
13 лютага літоўскія мытнікі затрымалі буйную партыю беларускіх цыгарэт.

Кіроўца фуры, грамадзянін Беларусі заязджаў з Беларусі ў Літву праз пункт пропуску «Райгардас». Ён заявіў, што перавозіць 20 тон сажы, якая выкарыстоўваецца пры вытворчасці шын. Мытнікі прасканавалі аўтамабіль і выявілі, што за мяхамі з сажай схаваныя скрыні з цыгарэтамі, паведамляе REFORM.by.
Паводле папярэдніх звестак, у машыне перавозілася каля 650 пачкаў беларускіх цыгарэт Queen Menthol. Іх кошт ацэньваецца ў больш за 2,3 млн еўра, паведамляе літоўская мытня.
Пачата расследаванне. Кіроўцу затрымалі, меру стрымання вызначыць суд.
