У Літве зноў затрымалі нелегалаў з Беларусі
Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 15 нелегальных мігрантаў, якія прыйшлі з боку Беларусі.
Гаворка пра дзве розныя групы. У адной было шэсць, у другой — дзевяць чалавек. Прадстаўнікам Службы аховы дзяржаўнай граніцы Літвы яшчэ трэба высветліць, грамадзянамі якой дзяржавы з’яўляюцца гэтыя мігранты.
Паток нелегальных мігрантаў з боку Беларусі апошнім часам істотна павялічыўся. Паводле літоўскага боку, сёлета з Беларусі ў Літву незаконна прыйшлі 312 мігрантаў — гэта ў 3,5 разу больш, чым за ўвесь 2020 год. Большасць нелегалаў — грамадзяне Ірака. У траўні Лукашэнка прыгразіў суседнім краінам тым, што аслабіць кантроль на мяжы.
“Мы спынялі наркотыкі і мігрантаў — цяпер будзеце самі іх есці і лавіць”, — сказаў ён.
Беларускае Радыё Рацыя