У Літву з Беларусі ўчора спрабаваў трапіць 121 мігрант
У Літве 11 кастрычніка спынілі 121 спробу пераходу мяжы з Беларусі па-за пунктамі пропуску. Гэта найвялікшая колькасць за восень, паведаміў Delfi.
Польскія памежнікі ўчора зафіксавалі 605 спробаў незаконнага пранікнення на тэрыторыю краіны з Беларусі. 13 мігрантаў затрымалі, астатніх развярнулі. 8 чалавек затрымалі за дапамаганне мігрантам.
