У Луцку прэзентуюць кухню народаў РП



У Луцку пачаўся міжнародны фестываль “Кухня народаў Рэчы Паспалітай”. Перадае наш карэспандэнт:

– Фестываль праводзіцца ў замку Любарта. На свята прыбылі кухары і рэстаратары з Украіны, Беларусі, Польшчы і Літвы. Цягам двух дзён яны пазнаёмяць гасцей са стравамі, папулярнымі калісьці ў Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Адно з патрабаванняў – аўтэнтычнасць страваў, іх трэба гатаваць менавіта паводле старадаўніх рэцэптаў.

Палова прыбыткаў пойдзе ў фонд дапамогі ўкраінскім вайскоўцам.

Гэта першае свята гістарычнай кулінарыі, якое праходзіць ва Украіне. Мяркуецца, што фестываль стане штогадовым.

imgsize

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна