У Львове прайшла беларуская вечарына



Беларуская вечарына адбылася ў корпусе Украінскага каталіцкага ўніверсітэта ў Львове.

FD2D1A26-2BF4-4949-94D4-53CE82FB4210_w640_r1_s_cx3_cy15_cw91

Яе супольна арганізавалі аткывісты з Украіны і Беларусі, каб пазнаёміць мясцовую моладзць з беларускай культурай, гісторыяй, мовай. Адзін з арганізатараў – Яраслаў Ліхачэўскі.

На працягу трох гадзін каля сотні наведнікаў мелі магчымасць праслухаць кароткія лекцыі пра розныя аспекты беларушчыны, задаць пытанні, падыскутаваць. Была магчымасць набыць беларускую сімволіку і кнігі. Адзін з удзельнікаў вечарыны – ураджэнец Менска, а цяпер жыхар Львова Алег Калібаба.

Арганізатары спадзяюцца неўзабаве таксама зладзіць украінскую імпрэзу ў Менску, каб яшчэ больш узмацніць сувязь паміж моладзевымі асяродкамі Украіны і Беларусі. Відэа з інфармацыяй пра імпрэзу выклаў ў сеціва журналіст Паўло Зуб’юк.

Паводле Радыё «Свабода»

Фота і відэа: Паўло Зуб’юк