У лясным урочышчы “Замак” гучала беларускае слова
Беларуская паэзія гучала на Падляшшы. У лясным урочышчы “Замак” каля вёскі Трасцянка прайшоў “Пікнік беларускага слова”, які сабраў аўтараў з абодвух бакоў мяжы.
Як кажа арганізатар ды ініцыятар мерапрыемства Віхтар Стахвюк, з даўніх часоў песня і беларускае слова гучалі менавіта на прыродзе:
Віктар Стахвюк: Фактычна добра, калі гэтае слова зноў будзе недзе ў лесе, недзе на траве, недзе пры сажалцы, пры рэчцы…
Яна Запольская: Свабоднае будзе слова.
Віктар Стахвюк: Так, свабоднае. І чалавек робіцца свабодны.
Ала Петрушкевіч: Я чытаю жыццё, як вершы, і знаходжу ў ім сэнсы паўней, як бабуля-знахарка даўней.
Недзе адчуваецца, што гэта не проста Замак, населены пунт, які тут існаваў, але Замак прыродны. Адчуваецца надзвычайна, таму што столькі прыязных вачэй, таму што столькі шчырых усмешак і, канешне, таму што столькі талентаў.
Міхась Андрасюк: Нічога не скажу слімаку аб тым, што на зямлі бывае цікавей, чым у нябёсах. Кожны павінен упэўніцца сам.
Паэзія, гэта тое, што нас адчыняе, тое, што нас рассакрэчвае, гэта не апісанне свету, гэта апісанне чалавека.
Удзельнікі “Пікніка беларускага слова” чыталі вершы, расказвалі пра свае творчыя планы, дзяліліся думкамі, а пазней супольна спявалі народныя песні.
[Not a valid template]
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя