У Люблінскім ваяводстве выяўлены птушыны грып
У Люблінскім ваяводстве ветэрынарныя службы выявілі выпадак птушынага грыпу. Заражаныя вірусам тыпу H5N8 птушкі знойдзеныя ў гміне Усцімаў у Любартоўскім павеце. У двух статках здохлі тысячы індыкоў. Дарожны рух у раёне Усцімава – абмежаваны.
Ваяводскі галоўны ветэрынар Павал Пятроўскі гаворыць, што вірус, якім былі заражаныя птушкі, з’яўляецца вельмі знішчальным:
– Гэта вельмі знішчальны птушыны грып – H5N8. Ужо паявіліся трывожныя сігналы ад жыхароў, што нехта бачыў мёртвых плаваючых птушак, лебедзяў. Таму мы баімся, што гэта ачаг. Праводзяцца чарговыя аналізы. Апрача першай фермы, дадатныя вынікі ўжо ў двух чарговых гадоўлях. Праблема закранула рэгіён, які жыве з птушкагадоўлі. Першыя выпадкі хваробы супалі ў часе з пастаўкай корму для жывёлы. Пачаткова меркавалася, што птушка атруцілася. Аналізы паказалі, што гэта птушыны грып.
Учора вечарам сабраўся крызісны штаб. Між іншым, уведзена абмежаванне дарожнага руху. Птушыны грып не ўяўляе небяспекі для людзей.
Фта assz.ru