У Маскве затрымалі і адпусцілі расейца, якога пераследавалі ў Беларусі



22 студзеня ў метро Масквы быў затрыманы Дзяніс Зорын, грамадзянін Расеі, які мае часовы від на жыхарства ў Беларусі. Мужчына, фельдчар па прафесіі, жыў у Верхнядзвінску, піша праваабарончы цэнтар «Вясна». У маскоўскім метро на Зорына надзелі кайданкі і сказалі, што ён знаходзіцца ў федэральным вышуку.

Дзяніс Зорын

З маскоўскага пастарунку Дзяніса адвезлі ў Следчы камітэт гораду Цвер, дзе адбыўся допыт, затым мужчыну адпусцілі. У Беларусі на Зорына заведзеная крымінальная справа за допіс у сацсетках пра сілавікоў.