У Мастаўлянах усталяваны помнік Кастусю Каліноўскаму



Беларускі нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі нарэшце ўшанаваны на роднай зямлі. У Мастаўлянах, што ў Гарадоцкай гміне на Беласточчыне, усталяваны помнік у гонар правадыра Студзеньскага паўстання на Беларусі і Літве.

DSC076114352

Як зазначае дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку Юрка Астапчук, такім чынам аддаецца гонар Кастусю Каліноўскаму:

– Гэта падтрымка памяці, якая ёсць у народзе. Вядома, будуць ім захапляцца людзі, і тыя, якія не ведаюць, хто такі Кастусь Каліноўскі, напэўна запытаюць, напэўна прачытаюць пра яго жыццё і даведаюцца. І праз гэта Кастусь Каліноўскі будзе жыць.

Аўтарам праекта помніка з’яўляецца Януш Талуць з Беластока. Студзеньскае паўстанне праходзіла ў 1863-64 годзе. Кастусь Каліноўскі быў пакараны смерцю царскімі ўладамі пасля паразы паўстання ў 1864 годзе.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара