У Мастаўлянах адкрыюць помнік Кастусю Каліноўскаму
Падляшша збіраецца ўшанаваць свайго героя. 2 кастрычніка ў вёсцы Мастаўляны Гарадоцкай гміны адбудзецца афіцыйнае адкрыццё помніка Кастусю Каліноўскаму.
Беларускі нацыянальны герой кіраваў Паўстаннем 1863 года на тэрыторыі Беларусі і Літвы, кажа Юры Астапчук – дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Гарадку:
– Кастусь Каліноўскі мае як прыхільнікаў, так і тых, хто яго не зразумеў, але гэта гісторыя. І пра яе мы не мусім забываць, мы мусім яе шанаваць.
Аўтарам праекту гэтага помніка з’яўляецца скульптар з Беластоку, ураджэнец Гарадоцкай гміны Януш Талуць:
– Кастусь Каліноўскі нарадзіўся ў Мастаўлянах. Гміна замовіла помнік слыннаму земляку.
Афіцыйнае адкрыццё помніка кіраўніку Студзеньскага паўстання на Беларусі і Літве Кастусю Каліноўскаму адбудзецца 2 кастрычніка а 14-й гадзіне на радзіме героя ў вёсцы Мастаўляны.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
