У Мельніку можна адчуць сябе героем „Трылогіі”
У Асяродку дзеяў Мельніцкай зямлі можна пабачыць строі з папулярных польскіх гістарычных фільмаў, напрыклад, з „Агнём і мячом”. Строі перададзены кінастудыяй Zodiak Ежы Хофмана.
Менавіта гэта экспазіцыя карыстаецца сярод моладзі найбольшай папулярнасцю падчас зімовых канікулаў, кажа Караліна Сланёўска-Кузміч:
– Захоўваем тут строі, якія былі перададзеныя Ежы Гофманам. Яны выкарыстоўваліся ў фільмах „Агнём і мячом”, „Варшаўская бітва”, а таксама „Старая басня. Калі сонца было Богам”. Мы праводзім выставы гэтых строяў, якія вельмі цікавяць дзяцей і моладзь.
Асяродак дзеяў Мельніцкай зямлі з’яўляецца філіялам Гміннага цэнтра культуры, спорту і рэкрэацыі ў Мельніку. У будынку знаходзяцца выставачныя залы, пункт турінфармацыі ды інш.
Беларускае Радыё Рацыя