У Мельніку прадставілі народную вопратку беларусаў Падляшша
У Асяродку гісторыі Мельніцкай зямлі адкрылі выставу традыцыйных вопратак падляшскіх беларусаў. З дакладам на гэтую тэму выступіў Дарафей Фіёнік з Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах. Без сумневаў, традыцыйнае адзенне з’яўляецца асаблівасцю нашага рэгіёна, кажа дакладчык:
– Тут нашыя падляшскія строі, якія жылі яшчэ напачатку ХХ стагоддзя. У міжваенны час тут былі сялянскія вёскі, шляхецкія. І яны таксама адрозніваліся строямі. Гэтыя строі былі якраз этнічным паказчыкам, народнай асаблівасцю. Бо народ ствараўся пасля, а спачатку была рэгіянальная супольнасць. І ёсць сувязь паміж нашым падляшскім строем і строем палескага абшару.
У час мерапрыемства выступіў таксама калектыў «Жэмэрва», які дзейнічае пры Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
