У Міхалове клапоцяцца пра экалогію



У аўторак, 13 жніўня, у гміне Міхалова пачалася ўстаноўка сонечных калектараў. Кошт гэтага праекта – 369 558,72 злотых, з якіх 20% выдаткаў нясуць жыхары, астатняе ідзе за кошт фінансавання Рэгіянальнай аператыўнай праграмы Падляшскага ваяводства. Фотаэлектрычныя панэлі ў 54 дамах будуць устаноўлены ў наступным месяцы. Іх кошт набліжаецца да 1,2 млн злотых.

– У першым праекце – мантажы сонечных калектараў – узяў удзел 31 дом, усе ахвотныя атрымалі фінансаванне. Але мы ўжо бачым, што цікавасць узрастае, і мы плануем яшчэ адзін падобны праект, – кажа Конрад Сікора, намеснік бургамістра Міхалава.

Сонечныя калектары не толькі экалагічна чыстыя, але і дазваляюць эканоміць бюджэт хатняй гаспадаркі, паколькі яны выкарыстоўваюць сонечную энергію для нагрэву вады.

Але гэта яшчэ не ўсё – мантаж фотаэлектрычных панэляў запланаваны на наступны месяц. Былі выдзелены сродкі ўсім, хто звярнуўся. Усяго 54 хатнія гаспадаркі. Кошт інвестыцый складае 1 185 000 злотых, у залежнасці ад патрэб домаўладанняў будуць устаноўлены панэлі ад 2 кВт да 5 кВт. Таксама ў гэтым выпадку жыхары нясуць 20 адсоткаў выдаткаў, астатнія – з РПА Падляшша.

Паводле прэс-рэлізу