У Міхалове прайшла «Прымацкая бяседа»



На сцэне амфітэатра выступілі беларускія калектывы з Падляшша, “Чыжавяне” з Чыжоў і “Казка” з Беластока. Сваё майстэрства публіцы прадэманстравалі таксама гурты з Беларусі. Зоркай сёлетняй «Прымацкай бяседы» была вядомая беларуская спявачка Алёна Ланская. У час канцэртаў амфітэатр у Міхалове быў запоўнены да апошняга месца. Кажа ініцыятар імпрэзы і лідар калектыва «Прымакі» Юры Астапчук.

Мы з кожным фестывалем прыкладаем усе намаганні, каб зрабіць больш і больш. Праз гэты фестываль, што праходзіць у Міхалове, беларуская культура вельмі ўзрасла. Як не любіць беларускую музыку!? Шмат калектываў прыязджае, каб развесяліць гэтых людзей, каб усім разам гуляць, гуляць і гуляць.

Апрача музычнай часткі, арганізатары падрыхтавалі таксама прысмакі рэгіянальнай кухні. Мерапрыемства скончылася выступам гаспадароў імпрэзы – гурта «Прымакі» і паказам феерверкаў.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Міхалова

Фота аўтаркі