У мінулым навучальным годзе ў польскіх ВНУ вучыліся 102 тысячы іншаземцаў
У мінулым навучальным годзе ў польскіх ВНУ вучыліся 102 тысячы іншаземцаў – гэта дадзеныя справаздачы «Іншаземцы ва ўніверсітэтах Польшчы».
Па словах аўтараў дакладу, з 2012 года колькасць замежных студэнтаў пастаянна расце. А з 2021 года колькасць замежнікаў павялічылася больш чым на 16 тысяч чалавек. Гэта самы высокі рост за апошнія 10 гадоў.

Большасць студэнтаў прыязджае ў Польшчу з Украіны і Беларусі.
«Дамінаванне гэтых двух народаў было характэрнай рысай сектару вышэйшай адукацыі ў Польшчы на працягу многіх гадоў», – кажуць польскія эксперты.
Пасля пачатку поўнамаштабнае вайны ва Украіне колькасць украінскіх студэнтаў яшчэ больш павялічылася.
Замежнікі часцей за ўсё абіралі для навучання ў Польшчы менеджмент, IT, эканоміку, лагістыку, медыцыну і псіхалогію.
