У Музеі Сібіры з’явіцца скульптура „Людзі з лёду”
Працягваецца будоўля Музея памяці Сібіры ў Беластоку. Адным з пунктаў сталай экспазіцыі музея будзе скульптура „Людзі з лёду”. Мастацкую інсталяцыю выканае Мартына Пёнк з Познані. Такое рашэнне прыняла камісія, якая ацэньвала конкурсныя працы.
У конкурсе ўдзельнічалі пяць працаў. Пераможца атрымае фінансаваю ўзнагароду ў памеры 11-ці тысяч злотых і запрашэнне на рэалізацыю праекта.
Як кажа віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі, скульптура „Людзі з лёду” будзе адыгрываць важную ролю ў прасторы новага музея:
– Яна павінна быць элементам разгрузкі для тых, хто трапіць у Музей памяці Сібіры. Для нас было важна, каб яна не была персаніфікаванай, каб кожны мог паглядзець і паразважаць.
На сталай выставе Музея памяці Сібіры ў Беластоку таксама з’явіцца экспазіцыя прысвечаная бежанству 1915 года. Яна будзе мультмедыйнай са шматлікімі архіўнымі здымкамі.
На выставе таксама будзе інфармацыя і экспанаты звязаныя з падарожнікамі і даследчыкамі Сібіры. Установа адкрыецца для наведнікаў напрыканцы 2021 года.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя