У Музеі Вольнай Беларусі адбыўся семінар
У Варшаве адбыўся навукова-практычны семінар „Музейная рэфлексія аб палітычных трансфармацыях і спрэчнай памяцi: перспектывы рэпрэзентацыі ў кантэксце Беларусі”.

Падзея ладзілася 2 дні. Яе ўдзельнікамі сталі спецыялісты з Польшчы, Беларусі і Нямеччыне.
Меркаваннем пасля мерапрыемства падзяліўся навуковы супрацоўнік кафедры публічнай гісторыі Універсітэту Ферн у Хагене (Нямеччына) Аляксей Братачкін:
– Перш за ўсё я зразумеў, што ўжо існуе пэўная такая крытычная маса матэрыялаў, якую неабходна захоўваць. Я зразумеў, што мы апынуліся ў вельмі незвычайнай сітуацыі, калі праблема з захоўваннем архіву, альбо стварэнне музею, таго што было за апошнія 30-ць гадоў. Гэту праблему мы вырашаем за межамі Беларусі. Гэта выклік на які павінны адказаць гісторыкі і прадстаўнікі іншых дысцыплінаў, у тым ліку прадстаўнікі будучага музею.
Навукова-практычны семінар адбыўся ў Музеі Вольнай Беларусі.



Беларускае Радыё Рацыя
