У МЗС Польшчы пракаментавалі перавод у Беларусі пад хатні арышт Анжалікі Борыс
У МЗС Польшчы пракаментавалі перавод з СІЗА пад хатні арышт Анжалікі Борыс, старшыні непрызнанага ўладамі Беларусі Саюзу палякаў.

Прэс-сакратар польскага знешнепалітычнага ведамства Лукаш Ясіна заявіў на брыфінгу, што Борыс “адпачывае і спрабуе набрацца сіл пасля таго, што з ёй здарылася”. Ён нагадаў, што яна знаходзілася за кратамі ў цяжкіх умовах.
У Варшаве адзначаюць, што сітуацыя з пераводам Борыс пад хатні арышт не змяніла меркавання пра сутнасць рэжыму ў Беларусі. У МЗС Польшчы няма пазітыўных вестак пра іншага актывіста Саюза палякаў Анджэя Пачобута, які застаецца за кратамі. Там спадзяюцца, што і ён зможа “уз’яднацца са сваёй сям’ёй”, і для гэтага робіцца ўсё магчымае.
