У Нараўцы адкрылася фотавыстава мясцовай моладзі



Каля сотні чорна-белых здымкаў, выкананых аналагавымі фотаапаратамі, –   гэта выстава-падсумаванне праекту „Клуб юных дакументалістаў”.

“Праект пачаўся чатыры месяцы таму з “адукацыйных выходных”, у час якіх падляшскі фатограф Кацпэр Бірыло вучыў моладзь як карыстацца  аналагавымі фотаапаратамі ды чым з’яўляецца дакументальная фатаграфія,” – тлумачыць каардынатар праекта Гэлена Рэйент з Гміннага асяродка культуры ў Нараўцы:

– У праекце брала ўдзел моладзь з гімназій і сярэдніх школ. Прадстаўлены працы 12 чалавек. Кожны з іх у акрэслены час мусіў зрабіць здымкі пра тое, што яго атачае – прыроду, людзей, драўляную архітэктуру…

Усяго паўстала больш за 700 фотаздымкаў. Лепшыя з іх можна пабачыць у Галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы. Фотавыстава будзе прэзентавана таксама падчас розных мерапрыемстваў у Нараўчанскай гміне.

[Not a valid template] 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя    

Фота аўтара