У Нараўцы адкрылася выстава габеленаў



У Нараўцы можна пабачыць габелены вырабленыя мясцовымі майстрыцамі.

У галерэі імя Тамары Саланевіч адкрылася выстава мастацкіх працаў, якія ткуцца ў адну аснову.

Вучыць гэтаму рамяству настаўніца Малгажата Краўчык:

– Ёсць нават узнагароджаныя на конкурсе непрафесійнага мастацтва ў Гайнаўцы. Мае дзяўчаты былі ўзнагароджаныя, я ганаруся тым, што яны перараслі майстра. Увесь час ствараем штосьці новае, нейкія новыя тэмы. Пачаткова гэта была Нараўка, царква, хаткі, а пасля кветкі. У той жа час дзеці, калі бачаць, што мама і тата занятыя, то і яны хочуць.

Малгажата Краўчык таксама з’яўляецца  аўтаркай цыкла прац „Падляшскія мадонны”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя