У Нараўцы паказалі купальскі абрад
Пусканне вянкоў, карагоды, традыцыйныя песні і шуканне таямнічай кветкі папараці – ў Нараўцы, што на Падлшшшы паказалі купальскі абрад.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел фальклорныя калектывы з Беласточчыны, а таксама госці з Беларусі. Імпрэза пачалася традыцыйным карагодам вуліцамі мястэчка:
– Гэта свята, якое мы ўсе чакаем. Каляровы карагод і фальклор – гэта традыцыя. Сплялі прыгожыя вянкі, ішлі і спявалі „Купалінку”, а да нас далучаліся жыхары Нараўкі.
Падчас падчас купальскага свята ў Нараўцы выбіралі самыя прыгожыя вянкі, скакалі праз вогнішча ды слухалі купальскія песні ў выкананні калектываў „Цаглінкі”, „Нараўчанкі” ды калектыва „Надзея” з Пружанаў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя