У Нараўцы ўпершыню прадставілі фотарэпартаж са здымкаў Тамары Саланевіч



У Галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы адкрылася выстава «Крэсовая Балада 1935» – план фільма ў аб’ектыве Паўла Карпюка».

У экспазіцыі прадстаўлены рэдкія фотаздымкі, выпадкова знойдзеныя на гарышчы мясцовым жыхаром. Кажа кіраўніца галерэі ў Нараўцы Кацярына Бяляўская:

– Сёлета ёсць дзве важныя даты – 20 год з дня смерці Тамары Саланевіч і 30 год ад рэалізацыі «Крэсовай Балады». Гэтай выставай хочам паказаць не толькі лакальна, але і шырэй Тамару Саланевіч. Адкрытыя на тое, каб перасоўваць гэтую выставу. У першую чаргу стаіць гміна Орля.

На гэтых здымках можна ўбачыць Колю Несцяровіча – выбітнага аператара, які родам з Орлі.

 У планах галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы пры спрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі зладзіць вялікую сустрэчу з мясцовымі жыхарамі і акцёрамі фільма «Крэсовая Балада 1935» у межах дзейнай выставы.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя