У Нарве сустрэліся беларусы і літоўцы
Наведваюць цікавыя месцы, звязаныя з беларускай культурай на Падляшшы, вучацца мове і сябруюць са сваімі аднагодкамі. У Нарву, у гімназію з дадатковым вывучэннем беларускай мовы, прыехалі маладыя літоўцы з Пуньска. Разам з настаўнікамі прыехалі 10 вучняў пуньскай гімназіі, дзе навучанне вядзецца на літоўскай мове:
– У штодзённым жыцці, дома мы гаворым па-літоўску.
– Часта гаворым і па-беларуску між сабой. Добра, што яны прыехалі. Мы хутка пасябравалі.
– Яны прыехалі з Пуньска. Былі разам з намі ў школе. Едзілі ў Белавежу, Шчыты.
Віцэ-дырэктар комплекса школ у Нарве Ігар Лукашук:
– Нашы дзеці ў літоўскіх могуць навучыцца таму, што гаварыць на сваёй мове – гэта нармальная з’ява. Літоўскія дзеці размаўляюць між сабой па-літоўску і лічаць гэта абсалютна нармальным. Гэтае сутыкненне з літоўскай пашанай да роднай мовы дапаможа ім пераадолець непатрэбны бар’ер.
У межах абмену маладыя людзі з Нарвы паедуць у верасні ў Пуньск. Раней, у чэрвені, правядуць экскурсію па польска-літоўскім памежжы.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Нарва
Фота аўтара