У Нарве пазнаёміліся з творчасцю беларускіх аўтараў



У Гміннай публічнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя новай кнігі Міры Лукшы “Падарунак”, ілюстраванай жыхаркай Нарвы – Кацярынай Сянкевіч.

Zdjecie2266_1

Важнай тэмай вершаў з’яўляецца прырода, кажа Міра Лукша:

– Тут ёсць верш пра звяроў, пра лотас, пра вясну, ёсць вершы пра імёны. У гэтым зборнічку ўсяго пакрысе. Гэта проста падарунак ад мяне – “белавежанкі” другога пакалення”.

Кацярына Сянкевіч:

– Я старалася зрабіць малюнкі на сваю думку. Не карыстацца дакладным зместам верша. Я падумала, што так атрымаецца цікавей. На малюнках – шмат дзяцей і звяроў.

У час сустрэчы з аўтаркамі прагучалі таксама песні ў выкананні Лідзіі і Марты Маліноўскіх і можна было паглядзець выставу здымкаў і прац аўтарства першай з вакалістак.

[Not a valid template]

 Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара