У Нідэрландах выдадзеная кніга для дзяцей прысвечаная беларускай міфалогіі
„Духі заўсёды побач” – такое дзіцячае выданне з’явілася ў Нідэрландах. Аўтарка – беларуска Таццяна ван дэн Брынк. Расповяд прысвечаны 13 Духам-нячысцікам з беларускай міфалогіі і з’яўляецца першай з серыі 13, – адзначыла сама творца:
„У беларускім выдавецтве вельмі мала кніг, якія не толькі распавядаюць пра міфалогію, але яшчэ і дадаюць міфалогію на ішных мовах. Чаму гэта важна? Я лічу, што не толькі беларускія дзеткі павінны ведаць міфалогію, але і ў Еўропе, і ў іншых краінах вельмі цікавая тэма і беларуская, і славянская міфалогія”.
Як адзначыла Таццяна ван дэн Брынк, замовіць кнігу можна фактычна з усіх краін свету. Дастаткова зайсці на старонку выдавецтва.
Беларускае Радыё Рацыя