У Новым Двары раскапалі некропаль XVI стагоддзя



У Новым Двары, што на мяжы з Беларуссю, знайшлі некропаль XVI стагоддзя. Верагодна, тут знаходзяцца парэшткі першых жыхароў Новага Двара. Захаваліся таксама стэлы – каменныя надмагіллі, якія рэдка сустракаюцца ў хрысціянскай традыцыі.

Гэта не адзін цікавы факт, звязаны з адкрытымі могілкамі, – кажа Губэрт Ляпёнка з Падляшскага музею ў Беластоку.

– Раскапалі  33 магілы. У некалькіх з іх знойдзеныя манеты. Манеты ляжалі ў вобласці вуснаў, гэта гаворыць пра старадаўнюю традыцыю. Манеты датуюцца 1560, 1566 і 1559 гадамі. І так званыя “барацінкі” ці шэлегі Яна Казіміра 1664 года.

Некропаль, які даследуюць археолагі, знаходзіўся побач з першай царквой.

Пасля апісання археолагамі, усе парэшткі будуць перазахаваныя на мясцовых могілках.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя