У нядзелю – Дзень міжнароднай салідарнасці з Беларуссю
29 траўня – Дзень міжнароднай салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды ў Беластоку пройдзе акцыя ля беларускага генконсульства на вул. Электрычнай.
Цытата са звароту арганізатараў: «Мы, беларусы, зараз глядзім проста ў вочы болю. І як жа ж важна не адводзіць позірку. Быць у гэтым супольным болю, памятаць пра кожнага забітага і зняволенага, прагнуць расплаты і справядлівасці, захоўваць у сэрцы надзею. Нагадваць свету пра Беларусь, крычаць аб ёй ва ўвесь голас. І яшчэ. І яшчэ. І яшчэ».
Акцыя ля генконсульства стартуе ў нядзелю а 15:00.