У Нямеччыне сутыкнуліся аўтобусы з Украіны і Польшчы: 9 загінулых
3 аўтобусы сутыкнуліся ў ноч на суботу на шашы каля Дрэздэна, у выніку чаго загінулі дзевяць чалавек.Яшчэ 40 чалавек пацярпелі, 7 смяротных ахвяраў – гэта пасажыры маршруткі, двзьве ахвяры – пасажыры аўтобуса
Паводле нямецкіх паліцыянтаў, у дарожна-транспартнае здарэнне трапілі польскія аўтобус і маршрутка, а таксама аўтобус з Украіны.
Здарэнне адбылося на аўтабане А4. Паводле папярэдніх звестак, рэйсавы аўтобус урэзаўся на трасе ў іншы аўтобус, пасля чаго прабіў раздзяляльную агароджу і вылецеў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з мікрааўтобусам,
На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі праваахоўных органаў экстраных службаў. Дакладныя прычыны ДТЗ пакуль не высветленыя.
У Міністэрстве замежных спраў Украіны пацвердзілі інфармацыю пра тое, што ў Дрэздэне у дарожна-транспартнае здарэнне трапіў аўтобус з украінскімі турыстамі. Цяпер консул выехаў на месца здарэння.
Паводле інфармацыі Euronews, большасць загінулых – пасажыры польскага мікрааўтобуса.
Беларускае Радыё Рацыя