У Орлі адбыўся канцэрт памяці габрэяў, забітых у Другую сусветную вайну



2000 чалавек вывезлі нацысты ў канцэнтрацыйны лагер у Трэблінцы пасля ліквідацыі габрэйскага гета ў Орлі што на Падляшшы. Гэтыя  падзеі адбыліся 72 гады таму. У мясцовай сінагозе з канцэртам памяці ў гадавіну гэтых здарэнняў выступіў беларускі кампазітар  Мікола Гаскін.

Арганізатар мерапрыемства Дарыюш Шада-БажышкоўскіЗнайшлі 320 прозвішчаў габрэяў, якія раней жылі ў Орлі і былі знішчаны падчас Другой сусветнай вайны. Думаю, што гэта не ўсе прозвішчы. Гэтыя прозвішчы былі прачытаныя на габрэйскіх магільных плітах.

Сяргей Мартыновіч Была праведзена акцыя, у выніку якой у лес уцяклі маладыя габрэі. Але вярнуліся. Вельмі моцная сувязь паміж бацькамі і дзецьмі ў габрэяў. Яны не пакінулі бацькоў – пайшлі свядома на смерць.

У час малітвы былі прачытаны імёны і прозвішчы вывезеных тады трохсот жыхароў Орлі. Удзельнікі сустрэчы ў гадавіну вывазу арлянскіх габрэяў маліліся таксама на старых габрэйскіх могілках.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.