У Орлі адзначаюць свята „восеньскага Іаана”
9-га кастрычніка царква адзначае памяць святога Апостала Іаана Багаслова. У народнай традыцыі свята называюць „восеньскім Іаанам” або „Іаанам капачом”. Галоўныя святкаванні прайшлі ў Орлі.
„Зараз тут знаходзіцца царква ў гонар Міхаіла Архангела, але дзень памяці Іаана Багаслова ўспрымаецца, як прыхадское свята”, – тлумачыць настаяцель арлянскай царквы айцец Славамір Хвайко:
– Традыцыйна прынята лічыць, што царква ў Орлі Іаана-Багаслоўская. Па праўдзе гэта царква, якая была пабудавана 300 гадоў таму. Пабудавана на пачатку XVI стагоддзя ў 1512 годзе і праіснавала недзе да 1750. Важна, што ў народзе памяць пра першага патрона захавалася да сёння.
Малітву ўзначаліў мітрапаліт варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава і гайнаўскі епіскап Павел. Айцец Славамір Хвайко адзначаў 35-годдзе сваёй душпастырскай службы ды шлюбнага жыцця з матушкай Галінай Хвайко, а сваё 60-годдзе. 35-годдзе працы ў арлянскім прыходзе рэгентам царкоўнага хору адзначаў Дзмітры Мартыновіч.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя