У Орлі дачакаліся рамонту стадыёна
Футбольная каманда „Orla”, якая грае ў падляшскай групе на мясцовым узроўні, цяпер зможа прымаць супернікаў на сваім стадыёне.
Завяршыўся рамонт спартовай пляцоўкі ў вёсцы Кошэлі, што ў гміне Орля.
Кажа футбаліст Аляксандр Міраньчук:
– Патрэбны, бо ёсць зацікаўленне жыхароў. Стары стадыён быў няроўны, а цяпер добры газон, проста хочацца гуляць. Гуляем тут з 90-х гадоў. Цяпер будзе добры стадыён, якім мы зможам пахваліцца. Прыходзіць моладзь, якая з задавальненнем будзе тут гуляць.
Спартовая пляцоўка, якая называецца „Лясным стадыёнам”, мае 120 сядзячых месцаў. 21 кастрычніка „Orla” прымае ў сябе каманду „Cresovia Siemiatycze”.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя