У Орлі прайшлі „Арлянскія сустрэчы”



Зэнэк Мартынюк – „кароль disco-polo” быў галоўнай зоркай праграмы. У Орлі сабралася шмат жадаючых пабачыць і пачуць музыку, які паходзіць з вёскі Грэдэлі, што ў Арлянскай гміне.

„У нас тамсама шмат іншых цікавых калектываў”, – кажа Барбара Гаральчук з Гміннага цэнтра культуры ў Орлі:

– І нашы „Orlanie”, і нашы „Malinki”, і „Fermata”, і „Werwoczki” – гэта ўсё калектывы, нашага дому культуры. Мы запрасілі таксама калектывы з Беларусі. Спяваў і граў „Rаmantiс Art”, „Песняры”, „Церніца”, а зоркай быў Зэнэк Мартынюк. Калі запрасілі яго на сустрэчы, ён вельмі ўсцешыўся, кажа: „Нарэшце буду спяваць для сваіх”.

На фэсце таксама можна было набыць вырабы народных майстроў ды пакаштаваць мясцовыя стравы. „Арлянскія сустрэчы” заўсёды прадстаўлялі беларускую культуру жыхароў гміны Орля.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя