У Орлі прайшлі Міжнародныя дні спадчыны



«Наш уклад у Незалежную» пад такім лозунгам на выходных прайшлі ў Орлі Міжнародныя дні спадчыны. Адукацыйныя гульні, наведванне сінагогі ды царквы, паказ фільмаў пра мясцовых габрэяў гэта ўсё, каб наблізіць жыхарам і турыстам гісторыю і шматкультурнасць Орлі. «У час наведвання царквы Святога Міхаіла Архангела можна было паглядзець іканаграфічную выставу падрыхтаваную нашымі дзеткамі,» кажа старшыня арлянскага Фонду «Футурум» Эва Жукавіцкая:

Мы зрабілі выставу ікон, якія мы пісалі ў межах праекту: «Сучасная ікона, пісаная рукой дзіцяці. Сустрэчы з іконай у Орлі. Мы падрыхтавалі таксама майстар-клас, каб наблізіць людзям і дзецям, і зацікаўленым асобам: як з самага пачатку, ад дошкі, выглядае пісанне іконы, як выглядаюць фарбы, пігменты. Тут людзі, якія цікавяцца культурай.

Мерапрыемствы ў рамках Міжнародных дзён спадчыны пройдуць таксама 15 і 16 верасня. Зацікаўленыя культурай беларусаў Падляшша сустрэнуцца з ёй, перш за ўсё, у суботу 15 верасня ў Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах ды 16 верасня ў вёсцы Раманоўка. У гэты дзень побач з гістарычным гарадзішчам у вёсцы Збуч пройдзе Архэалагічны фэст.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя