У Орлі прайшоў дабрачынны канцэрт на карысць сям’і Тхужэўскіх
У Орлі, што на Падляшшы, прайшоў дабрачынны канцэрт пад назвай “Гарачыя сэрцы”. Сабрана амаль 2 тысячы 200 злотых, якія былі перадзеныя сям’і Тхужэўскіх з Орлі. Напрыканцы 2014 года іх дом пацярпеў ад пажара. “Трэба пачынаць усё з пачатку,” – кажа Барбара Тхужэўская. “Удзячныя ўсім, хто нам дапамагае,” – дадае яна:
– Пазбіралі разам у адно месца тыя грошы, якія былі сабраныя. Напэўна гэта нам дапаможа ў далейшым жыцці. Будзем паціху станавіцца на ногі. Будзем усё пачынаць з пачатку. Зараз у нас такі спакой. Праз нейкі час пачнем новае будаўніцтва. Гэты канцэрт відавочна нам дапаможа.
Ідэя дабрачыннага канцэрта нарадзілася сярод сяброў пацярпелых. Быў створаны грамадскі камітэт “Гарачых сэрцаў”, якому з дапамогай прыйшлі некалькі музычных калектываў.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.