У Орлі прайшоў дэкламатарскі конкурс „Роднае слова”



У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Орлі, што на Бельшчыне, прайшла першая частка сёлетняга дэкламатарскага конкурсу „Роднае слова”. Конкурс скіраваны на дзетак, якія вывучаюць беларускую мову.

Кажа Магдаліна Маліш з Ягуштова:

– Мы жывем у раёнах, дзе беларуская мова папулярная. Дзеткі ў якіх у хаце карыстаюцца гэтай мовай, ім прыемна, яны любяць гэту мова.

Беларускіх класікаў і сучасныя творы дэкламавалі дзеткі з Орлі, Бельска Падляшскага ды Ягуштова. Чарговыя часткі пройдуць у Гайнаўцы 11 сакавіка ў мясцовым Доме культуры.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя