У Орлі прайшоў фэст „Арлянскія сустрэчы”
Шматгадзінны канцэрт беларускай песні ў выкананні калектываў з Падляшша і Беларусі, стэнды народных рамеснікаў, выставы ды конкурсы, атракцыёны для дзяцей – гэтак выглядаў Фэст беларускай культуры „Арлянскія сустрэчы” ў Орлі.
„Галоўная мэта – прэзентаваць і падтрымоўваць беларускую культуру, а таксама даць магчымасць цікава правесці час жыхарам”, – кажа войт Арлянскай гміны Пётр Сэльвесюк:
– Гэта зроблена для таго, каб па-першае, гэта было для нашых жыхароў, а таксама, каб запрасіць жыхароў з іншых гмін, каб яны пабачылі, як змяняецца Орля. Мерапрыемства праходзяць у цэнтры Орлі перад сінагогай – недалёка ад царквы. У гэтым годзе прыехалі тры калектывы з Беларусі даволі высокага ўзроўню.
З Беларусі прыехалі калектывы: „Купалінка”, „Белыя Росы” і „Гуляй Казак”.
Мерапрыемства пачалося з паказу вопраткі з беларускімі ўзорамі, якую падрыхтавала арлянская моладзь на майстар-класах у супрацы з мясцовым фондам „Футурум”.
Традыцыйна ў Орлю былі запрошаныя жыхары суседніх гмін.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя