У Орлі прыгадалі беларускага дзеяча Яраслава Кастыцэвіча



У залі праваслаўнага прыхода св. Арханёла Міхаіла з дакладам пра педагога, стваральніка беларускага школьніцтва на Бельшчыне, грамадскага ды царкоўнага дзеяча Яраслава Кастыцэвіча выступіў Дарафей Фіёнік.

Яраслаў Кастыцэвіч

„Пазітыўным быў заўважальны водгук удзельнікаў сустрэчы, сярод якіх даўнія вучні Кастыцэвіча”, – лічыць аўтар дакладу:

– Я бачыў на сустрэчы вельмі жывую рэакцыю. Прыйшлі людзі зацікаўленыя тэмай, каб больш даведацца пра свайго дырэкатара, пачуць больш пра гісторыю. Праваслаўны беларускі інтэлегент, якім быў Яраслаў Васільевіч, постаць для нашай тоеснасці вельмі важная і можна сказаць асноўная. Ён зберагаў, цаніў фатаграфіі, свой архіў, якім карысталіся многія даследчыкі. Цяпер дзякуючы гэтаму архіву ды іншым матэрыялам паўстае кніга.

Кніга прысвечаная Яраславу Кастыцэвічу з’явіцца ў студзені 2018 года, якую выдасць Музею малой бацькаўшчыны ў Студзіводах. Сустрэча з аўтарам стала мерапрыемствам з серыі “Філіпавых вечароў”, якія праводзіць прыход св. Арханёла Міхаіла ў Орлі.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя