У пачатку снежня запрацуе журналісцкі цэнтр у Беластоку



Рамонтныя працы ў памяшканні, у якім будзе знаходзіцца беластоцкі каворкінг, – цэнтр для працы беларускіх журналістаў – завяршаюцца. Гэтае памяшканне было выдзелена напрыканцы жніўня беластоцкімі гарадскімі ўладамі, але яно патрабавала рамонту.

Кіраўнік беластоцкага каворкінгу Руслан Кулевіч паведаміў, што на пачатку снежня цэнтр для журналістаў павінен пачаць працу:

Ёсць журналісты, якія толькі што прыехалі і шмат чаго не ведаюць, трэба дапамагаць адно аднаму. Спадзяюся, што мы будзем разам працаваць у адным карворкінгу, і, можа, нейкі новы праект паўстане ці відэапраект. Офіс не такі і вялікі, там толькі 70 квадратных метраў, але будзем штосьці думаць, як працаваць.

Руслан Кулевіч таксама паведаміў, што ў памяшканні каворкінгу будуць праводзіцца і культурныя мерапрыемствы, напрыклад, сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і журналістамі, а таксама прэзентацыі кніг.

Беларускае Радыё Рацыя