У падляшскай Белавежы стартуе фестываль “Пэрэточэ 2021”



Сёння, 31 ліпеня,  у падляшскай Белавежы стартуе фестываль “Пэрэточэ 2021” – мастацкія інтэграцыйныя сустрэчы. Двухдзённае мерапрыемства пройдзе ў мясцовым амфітэатры, а ў нядзелю калектывы выступяць у белавежскім скансэне.

Будуць і суправаджальныя мерапрыемствы? – кажа дырэктар фестывалю Мікалай Бушка:

Міжнародны фестываль мастацкія інтэграцыйныя сустрэчы „Пэрэточэ 2021” прэзентуе культуру народаў, якія ад вякоў пражывалі на сучаснай тэрыторыі Падляшша. Мерапрыемства пачнецца  а 18-й гадзіне ў амфітэатры ў Белавежы.  У Бельску-Падляшскім, Нараўцы і Навасадах – а 15-й гадзіне.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя