У падляшскай вёсцы пачала міраструменіць ікона Божай Маці



Ікона Іверскай Божай Маці ў царкве ў падляшскіх Плёсках пачала выдзяляць пахучы алей – міру.

Гаворка ідзе пра царкву Перамянення гасподняга.

Як паведамляе Радыё Беласток, гэта невялікая ікона, якая апошнія два гады стаіць у цэрквы ў алтары. Міра паявілася пад канец жніўня, пра гэта адразу паведамілі царкоўны іерархам у Польшчы. Цяпер царкву ў Плёсках актыўна наведваюць пілігрымы, якія хочуць пабачыць цудоўную ікону.

Міра – гэта від пахучага алею, які выдзяляюць рэліквіі або іконы. Падчас некаторых богаслужбаў, напрыклад, акафістаў у гонар святых, святары гэтым алеям крэсляць крыж на лбах вернікаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  radio.bialystok.pl